Сёння памерлі яшчэ двое параненых. Пацярпелых каля 200, сярод іх ёсць іншаземцы - грамадзяне Італіі, Іспаніі, Германіі. У краіне аб'яўлена трохдзённая жалоба. Нагадаем, трагедыя адбылася ў ноч на суботу падчас бясплатнага рок-канцэрта. Пажар выклікаў запушчаны феерверк. Уладальнікам клуба пагражае пажыццёвае зняволенне, бо памяшканне было абсталяванае лёгкімі на загаранне матэрыяламі.














