Колькасць загінуўшых у выніку апоўзня ў Кеніі ўзрасла да 60

25 ноября 2019
На паўночным захадзе Кеніі  расце колькасць ахвяр у выніку апоўзня. Загінуўшых 60. Апоўзень сышоў пасля праліўных дажджоў, якія не спыняліся ўсю ноч. Па даных улад, з-за стыхіі  больш як 10 тысяч чалавек былі вымушаныя пакінуць свае дамы. На гэты момант  яшчэ каля паўсотні  лічацца прапаўшымі без вестак. На месцы здарэння працягваюць працаваць ратавальнікі, паліцэйскія, вайскоўцы і прадстаўнікі Чырвонага Крыжа.