Колькасць загінуўшых у выніку абвальвання супермаркета дасягнула 33 чалавек

22 ноября 2013

Пацярпела больш за 40. Сотні людзей выстраіліся ў чаргу ля бальніцы Рыгі, каб здаць кроў для пацярпелых. Галоўнай прычынай абвальвання супермаркета называюць парушэнне тэхнікі бяспекі падчас работ па азеляненні, што праводзіліся на даху будынка. У памяць аб загінуўшых у Латвіі аб'яўленая трохдзённая жалоба.


Расказвае Аляксандра Пінчук. Усю мінулую ноч на месцы, дзе раней узвышаўся вялікі гандлёвы цэнтр, не спыняліся пошукава-выратавальныя работы. Пажарныя і вайскоўцы шукалі тых, хто выжыў. Многіх удалося вярнуць літаральна з таго свету, прычым часам цаной уласнага жыцця. Калі ратавальнікі ўначы вызвалялі тэрыторыю ад завалаў, упала яшчэ адна сцяна. Загінуў адзін з тых, хто ўвайшоў у выратавальную каманду.


Па словах відавочцаў, у чацвер вечарам абвалілася адна з калон, што трымалі дах супермаркета над аддзелам з агароднінай. Пад заваламі апынуліся і прыпаркаваныя побач з магазінам машыны.


Усё адбылося вечарам у чацвер дзесьці каля шасці гадзін па Рызе - якраз у той момант, калі магазіны цэнтра прымаюць найбольшую колькасць наведвальнікаў. Улады Латвіі не выключаюць, што пад заваламі могуць знаходзіцца да 70 чалавек.


Над супермаркетам гэтай восенню поўным ходам ішло будаўніцтва пляцоўкі для дзяцей побач з зімовым садам. Не выключана, што пачаўшы завозіць зямлю для раслін і абсталяванне, на аб'екце перагрузілі дах, што і стала прычынай трагедыі.