У Магнітагорску колькасць загінуўшых у выніку абвальвання пад'езда жылога дома дасягнула 33 чалавек. Сярод іх шасцёра дзяцей. Разбор завалаў працягваецца. У пошукава-выратавальнай аперацыі прымаюць удзел каля тысячы супрацоўнікаў экстранных службаў. Прыцягнутыя да пошукаў і сабакі. Невядомым застаецца лёс васьмі жыхароў дома. Шанцы знайсці іх жывымі вельмі малыя. Тэмпература паветра ў Магнітагорску мінус 26 градусаў. Ратавальнікі гавораць, што разбор завалаў можа доўжыцца яшчэ суткі. Нагадаем, абвальванне пад'езда 10-павярховага жылога дома адбылося 31 снежня. Папярэдняй прычынай трагедыі названы выбух бытавога газу.
Колькасць загінуўшых у Магнітагорску дасягнула 33 чалавек. Разбор завалаў працягваецца
3 января 2019













