Колькасць загінуўшых пры пажары ў гандлёвым цэнтры Кемерава ўзрасла да 48-мі чалавек

26 марта 2018

27 дагэтуль лічацца прапаўшымі без весткі. Сярод ахвяр ёсць дзеці, якія прыехалі адзначыць пачатак канікул. Выратавальныя работы ўскладнены моцнай загазаванасцю і задымленнем, з-за якога практычна адсутнічае бачнасць. Агонь ужо ўдалося патушыць. Але зараз сітуацыя ўскладняецца няўстойлівасцю канструкцый. У гандлёвым цэнтры ўжо адбыліся два абвальванні, адна са сцен комплексу завальваецца ўнутр. Будынак плануецца знесці.

Аляксандр Ерамееў, намеснік начальніка Сібірскага рэгіянальнага цэнтра МНС Расіі: "Сібірскім рэгіянальным цэнтрам для ўзмацнення групоўкі, якая ажыццяўляе ліквідацыю наступстваў цяжкага пажару ў ТЦ, накіраваныя дадаткова 40 ратавальнікаў з неабходным абсталяваннем для рэзання бетонных, металічных канструкцый, абсталяваных процігазам, каб можна было працаваць у загазаваным асяроддзі. Мы гатовы будзем працаваць і ў начны час - бяром светлавыя вежы. Задзейнічаем 5 псіхолагаў з цэнтра псіхалагічнай дапамогі для работы з пацярпелым насельніцтвам".

Сярод прычын пажару разглядаюцца дзве асноўныя версіі: няспраўнасць праводкі і дзіцячае свавольства - агонь успыхнуў у батутным пакоі. Не выключана, што хтосьці з дзяцей прынёс з сабой запальніцу. Па словах відавочцаў, у будынку не спрацавалі сістэмы сігналізацыі і пажаратушэння. Полымя хутка распаўсюдзілася і ахапіла паўтары тысячы квадратных метраў. Па справе ўжо затрыманыя тры чалавекі, у тым ліку дырэктар ТЦ. Пасля трагедыі ў шэрагу рэгіёнаў Расіі пройдуць праверкі ў гандлёва-забаўных цэнтрах.