Колькасць загінуўшых пры пажары ў адэскім каледжы вырасла да 16

12 Снежня 2019
Колькасць ахвяр пры пажары ў адэскім каледжы ўзрасла да 16. Два чалавекі памёрлі ў бальніцах, 14 цел ратавальнікі выявілі падчас разбору завалаў на месцы здарэння. 9 з іх да гэтага часу не ідэнтыфікаваныя. У выніку трагедыі пацярпелі яшчэ 30 чалавек, 8 - застаюцца ў бальніцах. Нагадаем, буйны пажар у Адэскім каледжы эканомікі, права і гасцінічна-рэстараннага бізнесу ўспыхнуў 4 снежня. Следства разглядае дзве версіі: няспраўнасць электраабсталявання і наўмысны падпал.