Колькасць загінуўшых пры пажары на двух суднах у Керчанскім праліве павялічылася да 14

22 января 2019

5 караблёў працягваюць пошукі дзевяці маракоў. У найбліжэйшы час задзейнічаюць і верталёт. Работы ўскладняюцца ўмовамі надвор’я. Дождж, мокры снег, моцны вецер - усё гэта таксама перашкаджае даставіць на бераг ужо выратаваных людзей. Нагадаем, два судны пад флагам Танзаніі, якія перавозілі звадкаваны газ, загарэліся ў раёне Керчанскага праліва напярэдадні вечарам. Паводле папярэдніх звестак, здарэнне адбылося ў момант перагрузкі паліва з аднаго на другое. На борце знаходзіліся 32 чалавекі - грамадзяне Турцыі і Індыі.