Колькасць загінуўшых ад новага тыпу каронавіруса ў Кітаі ўзрасла да шасці

21 января 2020
А колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння наблізілася да 300. 12 пацыентаў знаходзяцца ў крытычным стане. Улады горада Ухань, дзе ўпершыню быў выяўлены небяспечны вірус,  забаранілі масавы выезд турыстычных груп  у іншыя рэгіёны краіны. На чыгуначных вакзалах і ў аўтобусных тэрміналах горада  ўсталявана больш за  300 цеплавых дэтэктараў. Экстранны рэжым будзе дзейнічаць кругласутачна. Вірус выяўлены і ў Паўднёвай Карэі, Японіі, Аўстраліі і на Філіпінах. Сусветная арганізацыя аховы здароўя склікае экстраннае пасяджэнне. Яно пройдзе заўтра.