Колькасць загінуўшых на Шры - Ланцы ўзрасла. У рамках расследавання затрыманыя 24 чалавека

22 апреля 2019

Трывожныя навіны працягваюць паступаць са Шры-Ланкі. Пасля васьмі  выбухаў, якія прагрымелі ў краіне напярэдадні, вайскоўцы абясшкодзілі выбуховае прыстасаванне  побач з міжнародным аэрапортам. Адказнасць за тэракты пакуль так ніхто на сябе і не ўзяў. У астраўной дзяржаве сёння і заўтра аб’яўлены  выхадныя. Уведзена каменданцкая гадзіна. Закрытыя  школы і іншыя ўстановы. Лік загінуўшых ужо 290. 35 з іх - іншаземцы. Параненых  500. Улады краіны не называюць дэталі следства і заблакіравалі сацыяльныя сеткі і месенджары. У рамках расследавання затрыманы 24 чалавекі.

Руван Віевардэн,  міністр абароны Шры-Ланкі:  "Вінаватыя ўстаноўлены. Мы не дадзім  шанец гэтым экстрэмісцкім групам дзейнічаць і рабіць тое, што ім атрымалася ўчыніць  за апошнія суткі. Мы распачнём неабходныя дзеянні і будзем праследваць злачынцаў незалежна  ад іх рэлігійных перакананняў". 

Нагадаем, напярэдадні на востраве адбылося адразу 8 выбухаў: першыя шэсць прагрымелі ў трох храмах і трох гатэлях краіны, сёмы - на захадзе вострава, восьмы - у жылым комплексе ў прыгарадзе сталіцы. Напады сталі самымі кровапралітнымі ў сучаснай гісторыі Шры-Ланкі.