Сітуацыя з каранавірусам у свеце паказвае абнадзейлівую статыстыку. Паводле інфармацыі СААЗ, лік новых выпадкаў заражэння за апошні тыдзень паменшыўся на 9 %, а смяротных зыходаў - на 7 %.
Самы вялікі рост колькасці захварэўшых па-ранейшаму ў ЗША. Далей ідуць Індыя, Вялікабрытанія, Турцыя і Філіпіны. COVID-сітуацыя ў Еўропе застаецца нестабільнай: калі адны краіны павольна "ідуць на папраўку", то другія гавораць пра напружаную эпідсітуацыю. Еўрапейскі цэнтр па прафілактыцы і кантролі захворванняў паведаміў, што ў небяспечнай чырвонай зоне апынуліся Латвія і Румынія. Усплёск заражэнняў адзначаны ў шэрагу рэгіёнаў Германіі.













