Колькасць баевікоў "Ісламскай дзяржавы" складае прыкладна 25 000

5 февраля 2016

Колькасць баевікоў "Ісламскай дзяржавы" складае прыкладна 25 000, паведамляюць амерыканскія СМІ са спасылкай на звесткі разведкі ЗША. Пры гэтым розныя выданні робяць неадназначныя высновы наконт дынамікі колькасці ісламістаў. Так, "Рэйтэр" паказвае, што паводле ранейшай ацэнкі на баку групоўкі ваявала ў Сірыі і Іраку каля 31 000 .З гэтага можна зрабіць выснову, што адбылося паслабленне групоўкі на 20%. У той жа час USA Today і тэлеканал Fox News паведамілі, што год таму налічвалася 19 000 баевікоў. Паміж тым прадстаўнік амерыканскай кааліцыі супраць ІДІЛ Сціў Уорэн адзначыў, што баявы дух тэрарыстаў прыкметна зніжаецца.