Колькасць арыштаваных па справе аб нападзенні ў Тунісе перавысіла 20 чалавек

22 марта 2015

Паводле інфармацыі МУС краіны, дзесяць затрыманых, як мяркуецца, прымалі ўдзел у атацы на музей у сталіцы. У выніку нападзення баевікоў загінулі 24 чалавекі.

Тым часам Міжнародны цэнтр па вывучэнні радыкалізацыі і палітычнага гвалту апублікаваў справаздачу, якая шакіруе, - больш як 3 з паловай тысячы еўрапейцаў далучыліся да тэрарыстаў. Сярод краін Заходняй Еўропы лідзіруе Францыя: больш за адну тысячу грамадзян удзельнічаюць у тэрарыстычнай дзейнасці. У Вялікабрытаніі і Германіі на бок экстрэмістаў перайшлі прыкладна паўсотні чалавек.