Колькасць літоўскай арміі вырасце на 21 %

12 июля 2017

Напярэдадні парламент Літвы зацвердзіў структуру арміі, якая прадугледжвае павелічэнне за пяць гадоў колькасці вайскоўцаў і цывільных служачых на 7 тысяч. Вырасце і колькасць прадстаўнікоў добраахвотніцкіх сіл. Законапраект уступіць у сілу 1 студзеня 2018 года.