Чылійцы не змаглі абраць новага прэзідэнта краіны ў першым туры

20 ноября 2017

Па выніках нядзельнага галасавання ні адзін з кандыдатаў не набраў больш за 50 % галасоў. У другі тур прайшлі экс-прэзідэнт Чылі Себасцьян Піньера - у яго крыху больш за 36 %, і сенатар-левацэнтрыст Аляхандра Гільіер - у яго 23 % Галасаванне запланавана на 17 снежня.