Чатыры гады назад памёр Майкл Джэксан

25 июня 2013
Кароль поп-музыкі, уладальнік 15-ці Грэмі, ён 25 разоў занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса. Джэксан нарадзіўся 29 жніўня 1958 года, а памёр 25 чэрвеня 2009 - паводле афіцыйнай версіі - у выніку перадазіроўкі лекавых прэпаратаў. Майкл Джэксан, магчыма, адзіны чалавек у свеце, які функцыянаваў на працягу 60 дзён без належнага сну. Прынамсі, так сцвярджаюць гарвардскія эксперты. Парушэнне было сур'ёзным, і лячылі яго няправільна. Маці Майкла Джэксана - Кэтрын - судзіцца з фірмай - канцэртным прамоўтэрам, сцвярджаючы, што яны належным чынам не праверылі ўрача Конрада Мюрэя. Ён даваў спеваку прапафол - анестэтык, якім бяссонніцу не лечаць.