Сотні маладых людзей падпальвалі аўтамабілі, нападалі на паліцэйскіх і супрацоўнікаў службы выратавання. Згарэлі больш чым 30 машын. Затрыманы 8 чалавек. Напярэдадні ад рук вандалаў пацярпелі дзве школы і культурны цэнтр. Хваляванні пачаліся ў ноч на панядзелак - у адным з імігранцкіх раёнаў горада. Прычынай гневу моладзі стала забойства паліцэйскімі пажылога мужчыны, які пагражаў ім мачэтэ. Мясцовыя жыхары лічаць здарэнне самавольствам вартавых парадку і патрабуюць незалежнага расследавання.














