Чэшскія СМІ: мільёны еўрапейцаў рызыкуюць застацца без электразабеспячэння ў выпадку адмовы ад расійскага паліва

12 апреля 2022
Мільёны еўрапейцаў рызыкуюць застацца без электразабеспячэння ў выпадку адмовы ад расійскага паліва. Такія даныя прыводзяць чэшскія СМІ. Рэч у тым, што ў краінах Еўропы, якія ўваходзілі раней у сацыялістычны блок, электрычнасць выпрацоўваюць ядзерныя рэактары, створаныя па савецкай тэхналогіі. Паліва для іх прывозяць з Расіі. Не будзе імпарту - пад пытаннем будзе праца мясцовых АЭС. На пошук замены атаму спатрэбяцца шматлікія гады.