Чорны спіс для ўезду ў ЗША дапоўняць

25 сентября 2017

Да краін, якія ўжо знаходзяцца ў чорным спісе, дададуць грамадзян КНДР, Чада і Венесуэлы. Белы дом перагледзеў сваю палітыку па выніках інфармацыйнага супрацоўніцтва, гэта звесткі, якімі дзеляцца іншыя краіны з амерыканскімі спецслужбамі. Новыя абмежаванні ўвойдуць у сілу 18 кастрычніка. Уезд у ЗША, як і раней, будзе забаронены жыхарам Ірана, Емена, Лівіі, Сірыі і Самалі. Але Судан з гэтага спісу выключаць. Нагадаем, узмацненне жорсткасці правіл уезду ў ЗША было адным з галоўных перадвыбарных абяцанняў Дональда Трампа.