Чорныя скрыні памылкова збітага ў Іране самалёта будуць расшыфроўваць ва Украіне. Да іранскіх і ўкраінскіх спецыялістаў таксама далучацца эксперты з Францыі. Нагадаем, учора Іран прызнаў сваю адказнасць за крушэнне ўкраінскага "боінга" ў Тэгеране. Сістэма СПА пераблытала яго з крылатай ракетай. У Корпусе вартавых ісламскай рэвалюцыі падкрэслілі, што не спрабавалі ўтаіць прычыну катастрофы, затрымка паведамлення адбылася праз неабходнасць правесці расследаванне.
Прэзідэнт Ісламскай Рэспублікі Хасан Раўхані прынёс афіцыйныя выбачэнні кіраўніку Украіны Уладзіміру Зяленскаму, паабяцаўшы як мага хутчэй пакараць вінаватых у дачыненні да трагедыі. Целы загінуўшых украінцаў хутка будуць дастаўленыя на радзіму, іх сем'і атрымаюць кампенсацыі ад іранскіх улад.
Чорныя скрыні збітага "боінга" перададуць Украіне
12 января 2020













