Чарнаморскае ўзбярэжжа Украіны апамятваецца пасля магутнага ўрагану

15 июня 2013
Большага за ўсё дасталася Адэсе. Моцны вецер і лівень практычна цалкам паралізавалі рух транспарту. На многіх вуліцах узровень вады падняўся на паўметра вышэй за праезную частку. У некаторых раёнах выпаў град памерам з перапялінае яйка. Пацярпелі 4 чалавекі. Абясточана больш за 30 населеных пунктаў. Паводле папярэдніх звестак, урон ад стыхіі можа перавысіць 23 мільёны грыўняў. І гэта толькі ў Адэсе, у прыгарадзе страты яшчэ трэба будзе падлічыць.