Чарнагорыя адмяняе каменданцкую гадзіну

13 мая 2020
Чарнагорыя адмяняе каменданцкую гадзіну ўжо з 15 мая. У краіне будзе знята забарона на перамяшчэнне з 11 вечара да 5 раніцы. Да таго ж дазволяць перамяшчацца на таксі і прыватных аўтамабілях. А ўжо з наступнага панядзелка запрацуе і ўвесь грамадскі транспарт. Таксама з 15 мая пачнуць працаваць кафэ і рэстараны, але захоўваючы меры засцярогі. Дарэчы, у Чарнагорыі ўсяго 300 з невялікім выпадкаў заражэння. Папярэднія  сем дзён новых хворых на COVID-19 не фіксавалася.