Чарнагорыя пачынае працэс уваходжання ў НАТА

23 декабря 2015

Афіцыйнае запрашэнне ад генеральнага сакратара альянсу ўчора атрымаў віцэ-прэм'ер і міністр замежных спраў і еўрапейскай інтэграцыі Чарнагорыі. Далейшыя перамовы могуць заняць яшчэ некалькі месяцаў. Затым падпішуць пратакол аб уваходжанні, і пачнецца выніковы працэс ратыфікацыі дакумента. У МЗС Чарнагорыі адзначаюць: Падгорыца працягне выконваць свае абавязацельствы паводле еўраатлантычнай інтэграцыйнай праграмы.