Разбурэнні, гвалт і страляніна - "чорная пятніца" ў ЗША. Перадсвяточны распродаж для магазіна электронікі ў Мінесоце завяршыўся налётам. 30 чалавек уварваліся ў Best Buy у Бернсвілі, выкралі электроніку і ўцяклі.
А ў гандлёвым цэнтры горада Дарэм прагрымелі стрэлы. Параненыя тры чалавекі. Сярод пацярпелых - 10-гадовае дзіця. Стралок затрыманы.
Байдэна заспелі ў магазіне без маскі
Прыклад паслухмянства і выканання амерыканскіх законаў прадэманстраваў і прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. Дэмакрата заспелі за пакупкамі ў магазіне без ахоўнай маскі, хоць сам Байдэн неаднаразова заклікаў амерыканцаў карыстацца сродкамі індывідуальнай абароны.













