Праз некалькі гадзін свету пакажуць першае ў гісторыі чалавецтва фота чорнай дзіркі

10 апреля 2019

Міжнародная каманда праекта "Тэлескоп гарызонту падзей"  абяцае праз некалькі гадзін паказаць свету першае ў гісторыі чалавецтва фота чорнай дзіркі. Да гэтага часу ніводная з іх не была вывучана падрабязна. Бо ад нашай планеты іх аддзяляюць вялізныя адлегласці. Канферэнцыя, дзе навукоўцы падзеляцца сваімі дасягненнямі, будзе трансліравацца на пяці мовах.