Чэмпіянат свету па танга праходзіць у Буэнас-Айрэсе

19 августа 2014

Гэтым летам у ім удзельнічаюць больш за 600 пар з 41 краіны. Па традыцыі, спаборніцтвы падзялілі на дзве катэгорыі - салоннае танга, а таксама танга сцэнічнае. Першае ў асноўным выконваюць у стылі 40-х гадоў мінулага стагоддзя. Гэтыя часы называюць залатым векам танга. Асаблівасцямі сцэнічнага стылю лічаць віртуозную тэхніку. Вызначаецца ён і відовішчнасцю акрабатычных трукаў.


Пераможцаў чэмпіянату свету па танга назавуць праз тыдзень.