Олаф Шольц нядбайна ставіцца да дзяржаўнай тайны. Высветлілася, што нямецкі канцлер і яго жонка неаднаразова выкідвалі сакрэтныя дакументы ў сметнік. Як піша выданне "Шпігель", важныя паперы ў агульным кантэйнеры знаходзілі суседзі канцлера. І размова не толькі пра чарнавікі або штодзённікі, але і пра дакументы з пазнакай "канфідэнцыяльна". Выкідваць такія паперы катэгарычна забаронена - іх неабходна толькі знішчаць. У прыватнасці, у грамадскім доступе аказалася памятка з кароткімі характарыстыкамі жонак і мужоў лідараў краін "Вялікай сямёркі", якія прысутнічалі на саміце ў ФРГ у чэрвені. Напрыклад, пад фатаграфіяй жонкі Марыа Драгі было напісана "пазбягае грамадскасці". Зараз Шольцу прыйдзецца не толькі апраўдвацца перад выбаршчыкамі, але і чырванець перад замежнымі калегамі.













