Чалавекам года па версіі часопіса Тайм стаў Папа Рымскі Францыск

11 декабря 2013
Новы кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы вядомы сціплымі паводзінамі, чым менш як за год пантыфіката паспеў набыць павагу мільёнаў людзей. Францыск імкнецца стварыць бедную царкву для бедных і не стамляецца даваць сваёй пастве прыклад.

Пантыфік адмаўляецца ад раскошы, лічачы, што сапраўдная вера не можа квітнець у шыкоўных пакоях. Яго ідэал - місіянерская царква, пра якую гаварыў яшчэ Францыск Асізскі. На званне Чалавека года прэтэндавалі таксама прэзідэнт Сірыі Башар Асад і выкрывальнік спецслужбаў Эдвард Сноўдэн.