Чэхія першая з краін ЕС адмяніла агульнанацыянальны каранцін

24 апреля 2020
Чэхія  - першая краіна Еўрасаюза, якая цалкам  зняла агульнанацыянальны каранцін. Ён быў уведзены ў сярэдзіне сакавіка ў сувязі з распаўсюджваннем COVID-19. З сённяшняга дня ўсе жыхары Чэхіі могуць вольна перамяшчацца па краіне, а таксама выязджаць за мяжу. У панядзелак адкрыюцца і супермаркеты, і фітнес-цэнтры. Раней чакалася, што гэта адбудзецца толькі ў пачатку мая. Пачнуць працаваць школы і ВНУ. Дазволілі таксама збірацца групамі да 10 чалавек, не баючыся штрафу. Усяго колькасць заражаных каранавіруснай інфекцыяй у Чэхіі перавышае 7 тысяч.