Чарлі Шына абвінавацілі ў згвалтаванні 13-гадовага хлопчыка

9 ноября 2017

Зорку Галівуда Чарлі Шына абвінавацілі ў згвалтаванні 13-гадовага хлопчыка. Інцыдэнт нібы адбыўся на здымачнай пляцоўцы фільма "Лукас" 32 гады таму. Самога акцёра - Коры Хэйма - ужо няма ў жывых. Аб здарэнні журналістам расказаў сябар пацярпелага. Паводле яго слоў, у адзін з дзён Коры не змог стрымацца і падзяліўся страшнай таямніцай. Сам Чарлі Шын адмаўляе сэксуальныя кантакты з Хэймам.