Cейм Латвіі зацвердзіў новую канцэпцыю дзяржабароны

17 июня 2016

У дакуменце адзначаецца, што памяншэнне колькасці насельніцтва павялічвае знешнюю і ўнутраную ўразлівасць краіны да пагроз.

Аўтары ўказваюць на неабходнасць пашырэння сістэмы сацгарантый для вайскоўцаў. Аналагічныя меры рэкамендуецца прыняць таксама ў структурах МУС і ва Упраўленні месцамі зняволення. Для выканання шэрагу задач Рыга плануе павялічыць колькасць нацыянальных Узброеных сіл.