Поўнач Каліфорніі абхопленая ляснымі пажарамі

19 сентября 2014
Полымя бушуе на плошчы больш як 3 тысячы гектараў. Эвакуіраваныя каля 3 тысяч чалавек. І прыкладна столькі ж пажарных змагаюцца са стыхіяй. Пакуль удалося лакалізаваць толькі 5 працэнтаў плошчы ўзгарання. Лепшым паказчыкам перашкаджаюць засуха, спякота і моцны вецер. Не выключана, што бедства - справа рук чалавека. Па абвінавачанні ў наўмысным падпале арыштаваны мясцовы жыхар. Адзначым, зараз у Каліфорніі бушуюць 10 прыродных пажараў. У рэгіёне ўведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі.