Cерыя выбухаў прагрымела на фабрыцы ў амерыканскім горадзе Нью-Віндзар

21 ноября 2017

Пацярпелі не меней за 75 чалавек. Па трывозе былі паднятыя пажарнікі з усёй акругі. Паводле паведамлення, дым з месца надзвычайнага здарэння можа змяшчаць атрутныя рэчывы, таму людзям рэкамендавана зачыніць вокны. Фабрыка спецыялізуецца на вырабе лакаў для пазногцяў, ласьёнаў і парфумы. Паведамляецца, што на ёй не раз выяўлялі парушэнні, у асноўным звязаныя з захоўваннем кампанентаў вытворчасці.