Сёння з'явілася новая - сенсацыйная - версія прычыны крушэння аэробуса. Яно было наўмысным! На падставе частковай расшыфроўкі даных чорнай скрыні, эксперты прыйшлі да высновы - самалёт мог наўмысна прывесці да катастрофы другі пілот самалёта, накіраваўшы машыну на схіл гары. Даныя гавораць аб тым, што другі пілот замкнуўся ў кабіне, у той час, як камандзір паветранага судна знаходзіўся знадворку. Важная дэталь: пасля трагедыі 11 верасня дзвярная сістэма большасці самалётаў была ўдасканаленая: калі пілот у кабіне страціў прытомнасць, сістэма датчыкаў дзверы аўтаматычна адкрывае. Але ў гэтым выпадку яна была заблакіраваная знутры. У адносінах да другога пілота Андрэаса Лубіца ўзбуджана крымінальная справа ў сувязі з "наўмысным забойствам, - заявілі ў пракуратуры Францыі. Нагадаю, ахвярамі крушэння Аэробуса ў Альпах сталі 150 чалавек.
Cенсацыйная версія прычыны крушэння аэробуса
26 марта 2015













