Значная падзея ў свеце кінематографа: сёння вечарам у Берліне адкрываецца Міжнародны кінафестываль. Сканчаюцца апошнія падрыхтоўкі. У асноўную конкурсную праграму 67-га форуму ўвайшлі 24 фільмы. Асноўная ўвага - аўтарскаму кіно. У рамках Берлінале таксама будзе працаваць кінарынак. Кожны год фестываль прыцягвае сотні тысяч гледачоў. Сёлета ён праходзіць ва ўмовах павышаных мер бяспекі. Прадоўжыцца форум 10 дзён. Узнагарода для найлепшых фільмаў - статуэтка ў выглядзе залатога мядзведзя. Ёсць таксама прыз "Сярэбраны мядзведзь".
Cёння вечарам у Берліне адкрываецца Міжнародны кінафестываль
9 февраля 2017













