Былы мэр Лондана Борыс Джонсан - новы прэм'ер Вялікабрытаніі

28 июля 2019

Свет тым часам абмяркоўвае, якім жа шляхам пойдзе далей Вялікабрытанія. Кіруючай Кансерватыўнай партыяй краіны абраны новы лідар. Гэта 55-гадовы былы мэр Лондана Аляксандр Борыс дэ Пфефель Джонсан. Брытанцы часцей завуць яго Боджа. Аўтаматычна ён стаў прэм'ер-міністрам Злучанага Каралеўства. Яго папярэдніца Тэрэза Мэй запомнілася англічанам як адзін з правальных палітыкаў у гісторыі Туманнага Альбіёна. Да 31 кастрычніка - гэта новая дата выхаду Злучанага Каралеўства са складу Еўрасаюза - засталося менш за сто дзён. Брытанцам, відавочна, надакучыла чакаць, бо Брэксіт яны падтрымалі на рэферэндуме ў 2016 годзе. Даць адказы на ўсе пытанні зараз трэба Джонсану. Прычым за тры месяцы, тады як папярэдняму Кабінету міністраў на гэта не хапіла і трох гадоў. Кар'ера Джонсана - галавакружны мікс узлётаў і падзенняў. На пасадзе мэра Лондана ён змог знізіць узровень злачыннасці і стварыць новыя рабочыя месцы.

Упершыню ў парламент яго абралі ў 2001, але ўжо праз тры гады Боджа вылецеў з ценявога кабінета за пазашлюбныя сувязі. Суайчыннікі Джонсана любяць... і ненавідзяць. Абыякавых, здаецца, не засталося. А на днях Джонсан вырашыў завесці ў рэзідэнцыі прэм'ера… сабаку. І зараз галоўнае пытанне Брытаніі: што будзе з катом Лары, які афіцыйна займае пасаду лаўца мышэй? Шукаем адказ у нашым сюжэце.

Расказвае Аляксандра Пінчук (відэа).