Былы гаспадар фабрыкi "Меншавік" затрыманы ў Маскве

28 декабря 2017

Мужчына, які страляў у Маскве на фабрыцы "Меншавік", затрыманы ў расійскай сталіцы. Па версіі следства, напярэдадні былы гаспадар фабрыкі Ілья Авяр'янаў, "уступіўшы ў канфлікт" з цяперашнім кіраўніцтвам кампаніі, учыніў страляніну, забіўшы аднаго чалавека, і ўцёк. Сам Авяр'янаў сцвярджае, што фабрыку ў яго адабралі незаконна і наўмысна разарылі. Каб знайсці падазронага, у Маскве аб’явілі планы "Перахоп" і "Сірэна".