Былы кіраўнік МЗС Японіі Фуміа Кісіда абраны сотым прэм'ер-міністрам краіны

4 октября 2021

У Японіі абраны новы кіраўнік кабінета - яго кандыдатуру падтрымалі дзве траціны галасоў дэпутатаў як верхняй, так і ніжняй палаты парламента. Фуміа Кісіда стаў сотым прэм'ер-міністрам краіны: ён прадстаўляе ліберальна-дэмакратычную партыю, якая практычна нязменна кіруе Японіяй апошнюю чвэрць стагоддзя. Сфарміраваны ўжо і ўрад. Назіральнікі адзначаюць, што кабінет Кісіды паставіў адразу два рэкорды - у ім атрымалі партфелі самы малады і самы пажылы міністры: аднаму - 77 гадоў, другому - 44 гады.