Бюджэт Пентагона могуць павялічыць да 750 мільярдаў долараў

9 марта 2019

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп мае намер запытаць у Кангрэса 750 мільярдаў долараў на ваенныя выдаткі ў 2020 фінансавым годзе. Аб гэтым паведамляе інфармацыйны партал "Эксіёс", спасылаючыся на крыніцы ў адміністрацыі Белага дома.

Як паведамляецца, 576 мільярдаў долараў пакрыюць базавыя выдаткі Пентагона, а астатняя частка грошай будзе накіравана на фінансаванне аперацый за мяжой. Абаронны бюджэт Злучаных Штатаў на 2019 фінансавы год, як вядома, склаў 716  мільярдаў долараў.