Бурная шпіёнская дзейнасць ЗША прадаўжае выклікаць абурэнне ў іншых краінах

21 октября 2013
Гэтым разам пратэст выказалі Мексіка і Францыя. У прыватнасці, Мексіка назвала непрымальнай сочку за электроннай поштай свайго экс-прэзідэнта Феліпе Кальдэрона. Гэты факт усплыў пасля таго, як нямецкі часопіс Шпігель апублікаваў чарговую порцыю дакументаў, пададзеных Эдвардам Сноўдэнам. МЗС Мексікі заявіў, што такая практыка супярэчыць як мексіканскаму, так і міжнароднаму заканадаўству. Ведамства заклікала Барака Абаму правесці расследаванне гэтай інфармацыі.

Акрамя таго, паводле дакументаў экс-агента ЦРУ, Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША праслухоўвала тэлефоны тысяч французскіх грамадзян. У сувязі з гэтым МЗС Францыі сёння выклікаў пасла ЗША ў Парыжы, патрабуючы тлумачэнняў па гэтым інцыдэнце.