Бунт у Мінеапалісе. Чым выкліканы гнеў амерыканцаў, чаму Twitter заблакіраваў паведамленне Трампа?

29 мая 2020
Пасля падпісання ўказа Twitter пачаў больш жорстка мадэрыраваць пасты ў прэзідэнцкім блогу. У прыватнасці, сацсетка пазначыла твіт самога Трампа аб сітуацыі ў Мінеапалісе, дзе зараз ідуць масавыя пратэсты,  як падтрымка  насілля. Пры гэтым запіс кіраўніцтва кампаніі, насуперак правілам, вырашыла не блакіраваць, заявіўшы, што ён можа выклікаць "грамадскую цікавасць". Вольга Давідовіч  пра скандальны твіт Трампа і сапраўдны бунт у ЗША на расавай глебе (відэа).