Бунт у выпраўленчай калоніі Адэсы

27 мая 2019
Зняволеныя ўчынілі беспарадкі, каб здзейсніць уцёкі.  Не менш як 15 чалавек збеглі і схаваліся ў прыватным сектары. Яшчэ каля сотні забарыкадзіраваліся ў паўднёвым крыле і паляць матрацы. Паведамляецца, што бунт пачаўся з-за дрэнных умоў утрымання.  Загінуўшых няма. Пацярпелі чацвёра супрацоўнікаў калоніі.  Ім ужо аказаная дапамога. Завадатары беспарадкаў ізаліраваныя, са зняволенымі вядуцца перамовы. Узбуджана крымінальная справа.