Бундэстаг плануе замяніць камп'ютары на друкарскія машынкі

16 июля 2014
Як паведамляе нямецкая Тагес-цайтунг, каб пазбегнуць уцечак, дэпутаты могуць перайсці на выкарыстанне крыптатэлефонаў і зашыфраваных электронных паведамленняў. Зараз улады Германіі вядуць расследаванне ў дачыненні аднаго з супрацоўнікаў Мінабароны ФРГ. Ён мог перадаваць сакрэтныя звесткі спецслужбам ЗША. Таксама ў пачатку месяца быў затрыманы спецыяліст Федэральнай разведвальнай службы Германіі. Следства мяркуе, што ён таксама перадаваў амерыканцам сакрэтныя дадзеныя.