"Будучыня - зараз". У Франкфурце стартаваў аўтасалон

12 сентября 2017

"Будучыня - зараз" - пад такім слоганам у Франкфурце стартаваў адзін з самых аўтарытэтных аўтасалонаў у свеце.

Новы Mercedes-AMG Project One займеў рухавік баліда "Формулы-1". Сілавая ўстаноўка складаецца з бензінавага турбарухавіка і электраматора. Магутнасць - больш за тысячу конскіх сіл, а максімальная хуткасць - 350 кіламетраў за гадзіну.

Пад капотам мадэлі "Партафіна" ад "Ферары" - мадэрнізаваная турбавасьмёрка, магутнасць якой узрасла да 600 конскіх сіл. Да сотні навінка паскараецца за тры з паловай секунды.

А галоўнай навінай родстара Lamborghini Aventador S стаў механізм задніх колаў, які падрульвае. Спорткар паказваюць без даху. Але ён ёсць: цвёрды, прычым складаецца з дзвюх частак, якія можна схаваць у багажнік (ён у машыны спераду).

Традыцыйна шмат увагі будзе нададзена электракарам, гібрыдным аўто. Зараз аўтасалон у Франкфурце адкрыты для прэсы, для гасцей дзверы адчыняцца ў суботу.