Будучыня прэм'ерства Тэрэзы Мэй пад пагрозай

13 марта 2019

Будучыня прэм'ерства Тэрэзы Мэй, а таксама самога Брэксіту пад пагрозай. Напярэдадні вечарам парламент Вялікабрытаніі другі раз адмовіўся падтрымаць пагадненне аб выхадзе з саставу ЕС. Дэпутаты з перавагай у паўтары сотні галасоў сказалі не тым саступкам, якія Мэй удалося выгандляваць у Бруселя. Пры гэтым сярод праціўнікаў аказаліся 75 аднапартыйцаў прэм'ера. Сама Мэй ахрыпла, спрабуючы пераканаць парламент прыняць здзелку.

Вялікабрытанія павінна пакінуць ЕС 29 сакавіка, але паколькі ў Лондана засталося крыху больш за два тыдні, няма ніякіх шанцаў на новыя дамоўленасці з Бруселем. У брытанскага парламента засталіся два варыянты: альбо выйсці з ЕС без пагаднення, альбо папрасіць Брусель падоўжыць працэдуру. Сёння ў парламенце пройдзе чарговае галасаванне.