Брусельскі аэрапорт Завентэм аднавіў працу пасля нападаў 22 сакавіка. Прапускная здольнасць паветранай гавані будзе абмежаваная ў найбліжэйшыя месяцы - каля 20 працэнтаў рэйсаў. Цалкам працаздольнасць тэрміналаў будзе адноўленая толькі праз год. Дарэчы, аэрапорт планавалі адкрыць яшчэ ў пятніцу, але зрабіць гэта не ўдалося з-за акцыі пратэсту паліцэйскіх. Вартавыя парадку заявілі, што меры бяспекі на аб'екце пасля тэрактаў недастатковыя, а ў самім "Завентэме" могуць працаваць больш за паўсотні прыхільнікаў "Ісламскай дзяржавы". Нагадаем, ахвярамі выбухаў у брусельскім аэрапорце і метро сталі 35 чалавек. Больш як 340 пацярпелі.
Брусельскі аэрапорт Завентэм аднавіў працу
3 апреля 2016













