Брусель адобрыў план мадэрнізацыі эканомікі Афін

25 февраля 2015

Еўрагрупа прадоўжыць фінансаванне Грэцыі. Брусель адобрыў план мадэрнізацыі эканомікі, прапанаваны Афінамі ў панядзелак. Гэта значыць у Элады, імаверна, ёсць 4 месяцы перадышкі. Менавіта на такі тэрмін прадоўжылі дзеянне праграмы дапамогі самай фінансава недабрабытнай краіне ЕС. Папярэдняе пагадненне перастае дзейнічаць 28 лютага. За кошт рэалізацыі плана новы ўрад Грэцыі разлічвае атрымаць больш як 7 мільярдаў еўра за год. Плануецца павысіць падаткі для самых багатых і змагацца з карупцыяй.