Брусель гэтай ноччу ахутала цемра

10 февраля 2017

У бельгійскай сталіцы без электрычнасці засталіся тры камуны, у якіх пражываюць каля двухсот тысяч чалавек. Прычынай надзвычайнага здарэння стаў тэхнічны збой на адной з падстанцый горада. Зараз падача электраэнергіі адноўленая.