British Airways спыніла на тыдзень рэйсы ў Каір

21 июля 2019

Як гаворыцца ў спецыяльнай заяве авіякампаніі, гэта робіцца ў якасці меры засцярогі для ацэнкі бяспекі ўсіх аэрапортаў, куды накіроўваюцца яе самалёты. Канкрэтныя прычыны, якія прымусілі прыняць такое рашэнне, брытанскі перавозчык не ўдакладняе. Найбуйнейшая авіякампанія Германіі Lufthansa  услед за British Airways таксама спыніла палёты ў Каір па меркаваннях бяспекі. Што стала важкай падставай для гэтага, пакуль таксама невядома.