British Airways анулявала больш як дзве тысячы прададзеных білетаў

21 июня 2018

British Airways анулявала больш як дзве тысячы прададзеных білетаў, таму што яны аказаліся занадта таннымі. Перавозчык памылкова прадаў іх па зніжанай цане. Самыя танныя каштавалі ўсяго адзін фунт плюс зборы. Але затым авіякампанія прынесла выбачэнні пакупнікам і анулявала білеты. Кожнаму пасажыру ўручылі падарункавы ваўчар, але людзі засталіся вельмі абуранымі. Многія ўжо забраніравалі гатэлі на выбраныя даты.