Брытанцы не стамляюцца святкаваць падзею гістарычнага маштабу

23 июля 2013
Брытанцы не стамляюцца святкаваць падзею гістарычнага маштабу - з'яўленне на свет маленькага прынца, трэцяга праўнука каралевы Лізаветы Другой. Сотні людзей сабраліся ля клінікі Святой Марыі, каб не прапусціць першае з'яўленне шчаслівых бацькоў - Кэтрын Мідлтан і прынца Уільяма. Дарэчы, маладая маці з малым могуць выпісацца з бальніцы ўжо сёння. Упершыню ў гісторыі брытанскай манархіі нованароджанаму далі тытул прынца Кембрыджскага.

Расказвае Лізавета Казакова.

Гэта хлопчык! - не сыходзіць з вуснаў кожнага брытанца. 3 кілаграмы 800 грамаў і сусветная слава. Шчаслівым панядзелкам стала 22 ліпеня для грамадзян і шматлікіх гасцей каралеўства.

Учарашні вечар на тыдзень афарбаваў нябесным колерам галоўныя брытанскія славутасці. І на дзень змяніў назву знакамітага выдання Сан. Хоць па-англійску гучыць практычна аднолькава сын - сонца.


Букмекеры ламаючы галаву прымаюць стаўкі на імя першынца прынца Уільяма і герцагіні Мідлтан. Агульная сума ставак ужо перавышае мільярд фунтаў стэрлінгаў. Пры гэтым большасць брытанцаў лічыць, што дзіця атрымае імя Джордж або Джэймс.


Прынц Кембрыджскі ўжо ад самага нараджэння - персона вельмі паважаная і ўплывовая. Каралеўскі ўрач Маркус Сетчэл назваў дзіця цудоўным прыгожым немаўлём. Свет з нецярпеннем чакае першыя фота і кадры.


Што датычыцца імя спадчынніка пасады, журналісты адзначаюць, што яго могуць абвясціць яшчэ не хутка. Калі нарадзіўся прынц Чарльз, яго імя паведамілі публіцы толькі праз месяц.